Перайсці да зместу

Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч
Род дзейнасці рэдактар, журналіст, палітычны актывіст, галоўны рэдактар, палітычны вязень
Дата нараджэння 5 мая 1995(1995-05-05)[1] (29 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч (нар. 5 мая 1995) — беларускі журналіст, блогер, былы палітычны зняволены.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе ў 16-гадовым узросце Раман Пратасевіч трапіў пад пераслед за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту і быў адлічаны з Ліцэя БНТУ. У 2011—2014 гадах яго неаднаразова затрымлівалі за тое, што адміністраваў апазіцыйныя суполкі ў сацсетках і прымаў удзел у пратэставых акцыях.

Раман Пратасевіч вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ, але быў адлічаны, як ён сам распавядаў, па палітычных матывах. На працягу некалькіх гадоў супрацоўнічаў з шэрагам недзяржаўных выданняў, у тым ліку «Радыё Свабода» і «Еўрарадыё». У студзені 2020 года з’ехаў у Польшу і заявіў, што будзе прасіць там прытулак, бо ў Беларусі можа трапіць пад палітычна матываваны крымінальны пераслед. Эміграцыя нібыта была звязаная са «справай Чудзянцова», сябрам якога ён быў.

У Польшчы Раман Пратасевіч стаў рэдактарам тэлеграм-канала «NEXTA». Восенню 2020 года на хвалі масавых пратэстаў спецслужбы Рэспублікі Беларусь завочна выставілі яму абвінавачванне паводле арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў»), арт. 130 («Распальванне варожасці») і арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»), Раман Пратасевіч і Сцяпан Пуціла былі абвешчаны ў вышук. Следчы камітэт абвінаваціў блогераў у тым, што ў тэлеграм-канале размяшчаліся «заклікі да пратэстаў, блакавання дарог, забастовак, каардынацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў з указаннем канкрэтных месцаў правядзення, а таксама маршрутаў перасоўвання». Следчы камітэт накіраваў у Польшчу дакументы на іх экстрадыцыю.

Сышоў з пасады рэдактара тэлеграм-канала «NEXTA» ў верасні 2020 года. У сакавіку 2021 года блогер стаў рэдактарам тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу»[3]. Раман Пратасевіч знаходзіўся на борце рэйса Ryanair 4978, які 23 мая 2021 года выконваў палёт Афіны-Вільнюс і быў змушаны да пасадкі на тэрыторыі Беларусі, прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, дзе журналіст затым арыштаваны[4][5]. Разам з ім затрымалі яго сяброўку, грамадзянку Расіі, студэнтку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Соф’ю Сапега[6].

24 мая 2021 года сумеснай заявай дзевяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным[7]. 31 мая 2020 года шэфства над палітычным зняволеным узяў Джэм Эздэмір, дэпутат Бундэстага[8][9].

Паводле звестак беларускіх уладаў, раней ён ваяваў на ўсходзе Украіны ў складзе праўрадавага батаёна «Азоў», хоць са слоў камандзіра падраздзялення Андрэя Білецкага Пратасевіч дзейнічаў там як журналіст[10]. Прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР абвінавачваюць беларуса ў здзяйсненні злачынстваў супраць мірнага насельніцтва. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не пярэчыць супраць таго, каб паўстанцы прыехалі ў Мінск і дапыталі затрыманага[11]. 3 чэрвеня 2021 года на тэлеканале «АНТ» выйшла перадача з удзелам Пратасевіча і Марата Маркава, абазначаная як інтэрв’ю Пратасевіча[12]. Перадача выклікала шматлікую крытыку і была расцэненая многімі як элемент катавання палітвязня[13][14][15][16]. Радка Валерава з чэшскага партала расследаванняў «Seznam Zprávy  (чэшск.)» ў сваім артыкуле ад 15 чэрвеня 2021 года лічыць, што ярлыкі накшталт «фашыст», «тэрарыст», «агент ЦРУ», што распаўсюдзіліся ў Інтэрнэце ў адносінах да Пратасевіча схільнымі да дезінфармацыі крыніцамі, цалкам ілжывыя[17].

3 мая 2023 года Раман Пратасевіч прысуджаны да 8 гадоў зняволення[18]. 22 мая 2023 года Пратасевіч быў памілаваны[19]. У маі 2024 года Пратасевіч паведаміў, што вывучыўся на электразваршчыка 3-га разраду[20].

21 чэрвеня 2021 года Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй было дададзена да санкцыйнага спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША ў тым ліку за ўзяцце пад варту Пратасевіча[21][22]. 9 жніўня 2021 года ЗША пашырылі спіс, дадаў Следчы камітэт, у тым ліку за адкрыццё палітычна матываваных крымінальных спраў супраць Пратасевіча і Сапегі[23][24].

Зноскі

  1. а б КДБ унёс Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча ў спіс тэрарыстаў
  2. Oddział OMON-u pobił 17-letniego opozycjonistę — 2012.
  3. БелСат Архівавана 23 мая 2021.
  4. euronews.com
  5. Brunner, Simone. Niemand soll sich sicher fühlen (ням.). Die Zeit (24 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2021. Праверана 24 мая 2021.
  6. Радыё Свабода Архівавана 24 мая 2021.
  7. Immediately release political prisoner Raman Pratasevich! (англ.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (24 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2021. Праверана 25 мая 2021.
  8. Cem Özdemir is committed to the release of Raman Pratasevich (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights  (ням.) (31 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2021. Праверана 31 мая 2021.
  9. Демидова, Ольга. Один из лидеров "зеленых" Германии взял шефство над Романом Протасевичем (руск.). Deutsche Welle (31 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2021. Праверана 1 чэрвеня 2021.
  10. Экс-командир «Азова» рассказал о ранении Протасевича в Донбассе
  11. Лукашенко не против, чтобы представители ЛНР задавали вопросы Протасевичу
  12. Наста Захарэвіч. Чаму ня варта аналізаваць «прызнаньні» ПратасевічаРадыё Свабода, 3 чэрвеня 2021 г.
  13. «Прызнаньне пад руляй аўтамата». Бацька Рамана Пратасевіча і Франак Вячорка пра «інтэрвію» Рамана ПратасевічаРадыё Свабода, 4 чэрвеня 2021 г.
  14. Пратасевіч даў інтэрв’ю АНТ Наша Ніва, 3 чэрвеня 2021 г.
  15. «Интервью с пленными не бывает» Архівавана 4 чэрвеня 2021.Белорусский партизан, 4 чэрвеня 2021 г.
  16. Blogger Protassewitsch "lobt" Lukaschenko (ням.). Deutsche Welle (4 чэрвеня 2021). Праверана 20 чэрвеня 2021.
  17. Wallerová, Radka. Fašista, terorista, agent CIA. Takto útočí na zadrženého novináře (чэшск.). Seznam Zprávy  (чэшск.) (15 чэрвеня 2021). Праверана 21 чэрвеня 2021.
  18. Прысуд Раману Пратасевічу і астатнім фігуранты «справы N*XTA» ўступіў у сілу. Новы Час (18 мая 2023).
  19. Раман Пратасевіч памілаваны Лукашэнкам
  20. Здагадайцеся, на каго адвучыўся Раман Пратасевіч
  21. Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus — Міністэрства фінансаў ЗША, 21.06.2021
  22. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  23. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  24. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.